54-гадовая Селін Дыён распавяла, што ў яе дыягнаставалі сіндром мышачнай скаванасці. Гэта рэдкае неўралагічнае захворванне, якое выклікае прагрэсіруючую рыгіднасць цягліц і спазмы.

Дыён падзялілася, што з-за сіндрому яна з цяжкасцю можа хадзіць і спяваць — таму канцэрты, запланаваныя ў Вялікабрытаніі і Еўропе ў наступным годзе, даводзіцца адмяніць.

Сіндром мышачнай скаванасці — малавывучанае захворванне, але Дыён кажа, што яе лячэннем займаюцца вопытныя лекары. Спявачка спадзяецца, што яна зможа вярнуцца на сцэну.

«Са мной працуе выдатная каманда лекараў, якія дапамагаюць мне ачуняць, побач знаходзяцца мае дарагія дзеці, якія падтрымліваюць мяне і дапамагаюць мне. Кожны дзень я старанна працую са сваім тэрапеўтам па спартыўнай медыцыне, каб аднавіць сілы і здольнасць зноў выступаць, але я павінна прызнаць, што гэта — барацьба», — прызналася Дыён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру