На фота злева направа зверху ўніз: Глеб Юр'еў, Гардзей Юр'еў, Андрэй Макарэвіч, Міхаіл Кулік
Сярод затрыманых двое адміністратараў чата (Глеб Юр'еў і Міхаіл Кулік), адзін мадэратар чата (Андрэй Макарэвіч) і брат аднаго з адміністратараў (Гардзей Юр'еў).
Сам чат быў створаны яшчэ ў чэрвені 2018 года. Людзі там абмяркоўвалі сумесныя тусоўкі і побытавыя праблемы, а таксама шукалі згубленыя рэчы. У чаце цяпер болей за 400 чалавек. Чат дагэтуль функцыянуе.
Затрыманых вінавацяць у тым, што ў іхні чат людзі рэпосцілі допісы з розных «пратэсных» рэсурсаў і спрабавалі ў ім арганізавацца на сумесныя пратэсты.
За гэта, паводле сілавікоў, на затрыманых быццам бы заведзеная крымінальная справа па артыкуле 342 КК («Арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).
Чытайце яшчэ:
У Гомелі затрымалі былую журналістку Ларысу Шчыракову, яе сына забралі ў прытулак





