Агулам за кратамі Багамольнікава будуць утрымліваць 101 дзень. Былы сукамернік Уладзіслава навуковец Сяргей Гаранін паведаміў, што святар некаторы час трымаў галадоўку, а стан здароўя яго пагоршыўся.
Вядома, што Уладзіслаў перахварэў у няволі на кавід. Ён бесперапынна ўтрымліваецца ў нечалавечых умовах без сродкаў гігіены, бо перадачы для «палітычных» на Акрэсціна не прымаюць.
Багамольнікаў — выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама служыў літыю па забітым сілавікамі Рамане Бандарэнку. 31 жніўня супрацоўнікі ГУБАЗіКа выламалі дзверы ў кватэру святара і затрымалі яго.





