У падтрымку рэзалюцыі выказаліся тры партыі кіроўнай кааліцыі і хрысціянскія дэмакраты. Фракцыі левых і «Альтэрнатыва для Германіі», якія нярэдка выступаюць з пракрамлёўскіх пазіцый, устрымаліся. Супраць не было пададзена ніводнага голасу.

У прынятай рэзалюцыі фармулёўка вельмі асцярожная: «З сённяшняга гледзішча напрошваецца гісторыка-палітычная ацэнка, паводле якой гаворка ідзе пра генацыд. Нямецкі Бундэстаг падзяляе такую ацэнку». Аднак нават яна для нямецкай палітыкі стала сенсацыяй. Бо яшчэ ў 2019 годзе дэпутаты Бундэстага фактычна адмовіліся разглядаць петыцыю аб прызнанні Галадамору генацыдам, заявіўшы, што амаль нічога не ведаюць пра падзеі. Усё змяніла цяперашняя расійская агрэсія супраць Украіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
-- / Адказаць
01.12.2022
"Бо яшчэ ў 2019 годзе дэпутаты Бундэстага фактычна адмовіліся разглядаць петыцыю аб прызнанні Галадамору генацыдам, заявіўшы, што амаль нічога не ведаюць пра падзеі."

ключавая фраза...
амаль нічога не ведаюць... нічога не памятаюць...
як эшэлонамі вывозілі чарназём... ай... ды што там казаць
3
Адам Иосифович / Адказаць
01.12.2022
Голод был геноцидом, но геноцидом по социальному признаку, направленный против богатых крестьян, а не по национальному. В то же время был голод в Поволжье и в Казахстане и страдали от него представители многих народов, далеко не только украинцы.
0
Антыфрыц / Адказаць
01.12.2022
Столькі часу і вацна спатрэбілася каб прызнаць відавочнае тое што трэба было зрабіць ў 1990-ым. Пра Беларусь увогуле прамаўчу. Там 100% яшчэ лічаць Беларусь сферай уплыву крамля з маленечкімі нюансамі
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру