Фота: AP
Генштаб піша, што расейцы працягваюць спробы наступаць у раёнах Бахмута і Аўдзееўкі, на астатніх жа ўчастках фронту ў асноўным абараняюцца — праўда, паводле зводкі, украінскія часці адбілі атаку і ў раёнах Стэльмахоўкі і Дзіброва на паўночным участку фронту, блізу Сватава і Крамянной.
У абарону расейцы селі і пад Вугледарам, дзе нядаўна таксама спрабавалі развіваць наступ.
Па ўсёй лініі фронту працягваюцца ўзаемныя артабстрэлы і авіяўдары.
Прыкмет фармавання групоўкі з наступальным патэнцыялам у Беларусі ўкраінскі генштаб па-ранейшаму не бачыць.





