Banuba мае намер захаваць кадры і працу над прадуктамі.

— Мы ўдзячныя VP Capital за ментарскую дапамогу ў пошуку фокуса і пры распрацоўцы тэхналогій, а таксама за фінансавую падтрымку на шляху да поспеху, — кажа Агіевіч. — Дзякуючы глыбокім ведам галіны і маркетынгу Віктара Пракапені цяпер Banuba сканцэнтраваная на росце лідарства ў сектары Face AR і Virtual Try-On. Мы выраслі, і наспеў час набыць долю VP Capital.

— Гэта тая форма праекта, для падтрымкі якой і была створаная VP Capital, — дапамога ў атрыманні максімальнай аддачы ад вельмі добрай тэхналагічнай ідэі, — сказаў Пракапеня. — Мы зычым Banuba вялікіх поспехаў.

Banuba — распрацоўшчык разумнага праграмнага забеспячэння для камер тэлефонаў на аснове штучнага інтэлекту, які стварае імерсіўную дапоўненую рэальнасць (AR). Таксама стварае рашэнні для B2B — галіны сувязі і электроннай камерцыі, а яшчэ прапануе камплекты для распрацоўкі праграмнага забеспячэння для рэдагавання відэа на мабільных платформах, такіх як TikTok. Кампанія зарэгістравала больш за 40 патэнтавых заявак. Штомесяц тэхналогіі Banuba выкарыстоўваюцца ў больш як 100 мільёнах сеансаў AR.

Заснаваная ў 2016 годзе як даследчая лабараторыя камп’ютарнага зроку і штучнага інтэлекту. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Ганконгу, офісы — у краінах ЕС. Колькасць супрацоўнікаў — 50. Прыцягнула $5 млн у лютым 2017 года, $7 млн у лістападзе 2018 года ад фондаў VP Capital і Larnabel Enterprises.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру