Фота: AP

Былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан расказаў у інтэрв'ю CNN Portugal пра тое, як саюзнікі Украіны глядзелі на перспектывы вайны ў лютым, адразу пасля пачатку расійскай агрэсіі.

«Гэта было вялікім шокам… Мы назіралі, як групуюцца расійскія батальённа-тактычныя групы, але розныя краіны рэагавалі па-рознаму, — сказаў Джонсан. — Германія ў нейкі момант лічыла, што калі гэта адбудзецца, што будзе катастрофай, то лепш хутчэй з усім скончыць, а Украіне — здацца».

«Не сумнявайцеся, што французы адмаўляліся ў гэта верыць да самага апошняга моманту», — дадаў ён.

Джонсан раскрытыкаваў урад Італіі, прэм'ерам якой у той час быў Марыа Драгі. Па яго словах, у нейкі момант яны заявілі, што проста не могуць падтрымаць пазіцыю іншых краін праз залежнасць ад расійскіх вуглевадародаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру