У Budweiser заявілі, што ўсё нерэалізаванае піва атрымае краіна-пераможца мундыялю. Кампанія суправадзіла пост фатаграфіяй, на якой — мноства скрынак з напоем.

18 лістапада Міжнародная федэрацыя футбола пасля кансультацыі з уладамі Катара абвясціла пра забарону прадаваць піва на стадыёнах чэмпіянату свету. Алкаголь будзе даступны на тэрыторыі фан-зон, у іншых месцах збору заўзятараў, а таксама на ліцэнзаваных пляцоўках.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Дональд / Адказаць
21.11.2022
А калі Катар пераможа , што будзе з тым півам рабіць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру