Аляксандра затрымалі 2 жніўня 2022 года за рэпост ва «УКантакце» відэа з YouTube-канала «Байпол» з назвай «Роман Бондаренко. Генпрокуратура скрывает исполнителей убийства». Яму прызначылі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. 

Пасля «сутак» супраць Аляксандра пачалі крымінальную справу па «народным» артыкуле.

16 лістапада суддзя Ленінскага суда Мінска Таццяна Шоцік прызнала Аляксандра Кухарэнку вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса і асудзіла яго на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).

Аляксандр Кухарэнка — гітарыст гурта Awakening Our Memories, які іграе ў жанры melodic metalcore.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру