«Можем объяснить» высветліў імя мужчыны, але не публікуе з-за меркаванняў яго бяспекі. Відэа хутчэй за ўсё знятае на навучальным палігоне ў Елані, куды ў тым ліку накіроўвалі мабілізаваных з Томскай вобласці.

«Нам, б…, афіцэры хлусілі ў твар, што мы тэрабарона, а сёння, аказваецца, мы стралковая рота, мы штурмавікі, б… Мы аўтамат за два тыдні не бачылі. Прыйшлі на палігон кідаць гранаты. Сказалі гранат няма на…» — абураецца мабілізаваны.

Са слоў абураных вайскоўцаў, ім нават не выдзелілі аўтобусаў для перавозкі ў навучальны цэнтр, і даводзілася вяртацца з палігона пешшу па 10 км на марозе. «Як потым вось з гэтымі афіцэрамі ваяваць, б…?! Яны прададуць нас там жа ва Украіне», — рэзюміруе малады чалавек пад пахвальныя выкрыкі аднапалчан.

Клас
26
Панылы сорам
6
Ха-ха
65
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4