Рэспубліканская партыя ЗША на прамежкавых выбарах у Кангрэс атрымала большасць у Палаце прадстаўнікоў, заняўшы ў ёй 218 месцаў, пішуць CNN і NBC. Віншаванні рэспубліканцам накіраваў амерыканскі прэзідэнт-дэмакрат Джо Байдэн, яго заяву апублікаваў Белы дом.

«Я віншую лідара [рэспубліканцаў Кевіна] Макарці з тым, што рэспубліканцы атрымалі большасць у Палаце прадстаўнікоў, і я гатовы працаваць з рэспубліканцамі ў Палаце прадстаўнікоў, каб дамагчыся вынікаў для працуючых сем'яў», — напісаў ён.

Байдэн адзначыў, што мінулыя 8 лістапада выбары паказалі сілу і ўстойлівасць дэмакратыі ў ЗША, паколькі да палітычнага гвалту, запалохвання і тых, хто адмаўляе вынікі выбараў, было праяўлена «рашучае непрыманне».

CNN звяртае ўвагу, што перамога рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў выкліча змену спікера, цяпер гэтую пасаду займае Нэнсі Пэлосі. Акрамя таго, нягледзячы на менш паспяховы вынік, які чакалі лідары Рэспубліканскай партыі, ніжняя палата кангрэса зможа «зрабіць жыццё Белага дома невыносным да канца тэрміну Байдэна», піша партал, паказаўшы, што сам прэзідэнт перад выбарамі прызнаваў рызыку «ўскладнення сітуацыі». NBC кажа, што рэспубліканская большасць можа ініцыяваць расследаванне кангрэса ў дачыненні да Байдэна.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0