«Жудаснае траплянне ракеты ў Польшчы трэба старанна расследаваць. Добра, што члены НАТА могуць хутка гэта зрабіць. Нельга рабіць якіх-небудзь заўчасных высноў. Але адно відавочна: нічога гэтага не адбылося б, калі б не агрэсіўная вайна Расіі супраць Украіны», — адзначыў Шольц.
Раней з амаль ідэнтычнымі каментарамі выступілі прэм'ер Брытаніі Рышы Сунак, прэм'ер Нідэрландаў Марк Рутэ, намеснік кіраўніка МЗС Польшчы.





