Андрэю паставілі ў віну размову з журналістам «Белсата», падчас якой мужчына «перадаў нейкія звесткі». Тэлефон Андрэя праслухоўвалі, размовы запісвалі супрацоўнікі спецслужбаў.

Беларускі незалежны прафсаюз ліквідавалі ўвесну 2022-га падчас таго, як Андрэй адбываў адміністратыўны арышт. Прычынай ліквідацыі прафсаюза стала спроба арганізаваць страйк на прадпрыемстве нібы «выключна ў палітычных мэтах». Пасля звальнення з прадпрыемства на Андрэя завялі крымінальную справу. 

16 лістапада суддзя Гродзенскага абласнога суда Віталь Кулеш прызнаў Андрэя Ханевіча вінаватым паводле арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса і асудзіў яго на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

47-гадовы Андрэй Ханевіч працаваў апаратчыкам у цэху «Карбамід-3» у «Гродна-Азот». Мужчына мае траіх дзяцей. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?