Фота: twitter.com/Wolski Jaros

Фота: twitter.com/Wolski Jaros

Агенцтва Associated Press паведаміла: тры афіцыйныя прадстаўнікі ЗША ананімна заявілі пра тое, што ракета, якая ўпала на тэрыторыі Польшчы, магла быць выпушчаная ўкраінскімі войскамі, каб збіць іншую расійскую ракету.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн таксама назваў «малаімаверным» тое, што ракета, якая прывяла да выбухаў і гібелі людзей у Польшчы, была выпушчаная з Расіі.

Пасля экстраннай сустрэчы з лідарамі НАТА і G7 на Балі ён падкрэсліў, што спачатку хоча высветліць, «што адбылося», а затым вызначыцца з «наступным крокам».

Адказваючы на пытанне, ці была выпушчаная ракета з Расіі, Байдэн сказаў: «Ёсць папярэдняя інфармацыя, якая адмаўляе гэта. Я не хачу казаць пра гэта, пакуль мы не правядзём поўнае расследаванне. Але па лініях траекторыі малаімаверна, што яна была выпушчаная з Расіі, аднак мы ўбачым».

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
9
Сумна
2
Абуральна
3