У ім выказана асуджэнне «варварскіх ракетных удараў, нанесеных у аўторак Расіяй па ўкраінскіх гарадах і грамадзянскай інфраструктуры».
«Мы зноў выказваем нашу непахісную падтрымку Украіне і ўкраінскаму народу перад абліччам працяглай расійскай агрэсіі, а таксама нашу гатоўнасць прыцягнуць Расію да адказнасці за яе бессаромныя атакі на ўкраінскае насельніцтва», — гаворыцца ў дакуменце.
Паводле інфармацыі ўкраінскіх уладаў, напярэдадні днём Масква выпусціла каля 100 ракет па гарадах на ўсёй тэрыторыі Украіны.
Лідары G7 і НАТА таксама прапанавалі аказаць усялякую падтрымку Польшчы, на тэрыторыі якой у аўторак адбыўся выбух, які забраў жыцці двух чалавек.
«Мы выказваем спачуванні сем'ям загінулых у Польшчы і Украіне», — сказана ў сумеснай заяве.