Фота: МНС
Частка моста на Нямізе ў Мінску абрынулася ў ноч з 7 на 8 студзеня 2022 года.
Расследаванне справы цягнулася больш за паўгода, у верасні Генеральная пракуратура накіравала ў суд справу, заведзеную ў дачыненні да намесніка дырэктара «Гараўтамоста».
«Фігурант справы абвінавачваецца ў службовай халатнасці», — паведамілі ў судзе.
Як вынікае з матэрыялаў справы, чыноўніку выстаўлена абвінавачванне ў тым, што ён не выканаў і неналежным чынам выканаў свае службовыя абавязкі з прычыны несумленнага і нядбайнага стаўлення да службы. Гэта, па версіі следства, пацягнула абвальванне пешаходнай часткі пуцеправода па праспекце Пераможцаў праз вуліцу Багдановіча ў Мінску.
На стадыі папярэдняга следства да абвінавачванага была прыменена мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. Пры накіраванні справы ў суд пракурор пакінуў гэтую меру стрымання.