Фота: vecteezy.

Першага прататыпа тунэля Hyperloop Ілана Маска больш няма. The Verge паведамляе, што белы сталёвы тунэль, які месціўся ля штаб-кватэры SpaceX у Каліфорніі, быў прыбраны і заменены на парковачныя месцы для супрацоўнікаў.

Магчыма, вы памятаеце, як Маск збіраўся пазбавіцца затораў на дарогах, пабудаваўшы Hyperloop — сістэму тунэляў, якая зрабіла б рэвалюцыю ў транспарце. Ён таксама сцвярджаў, што можа капаць тунэлі хутчэй і эфектыўней, чым большасць сучасных сістэм бурэння, якія, як ён справядліва сцвярджаў, былі працаёмкія і дарагія.

Маск казаў, што можа змяніць спосаб перамяшчэння большасці людзей. Згодна з Маскам, час шляху ад Сан-Францыска да Лос-Анджэлеса павінен быў скараціцца да 30 хвілін. А тунэль ля штаб-кватэры павінен быў служыць дэманстрацыяй яго меркавання.

Надземная труба была цэнтральнай часткай спаборніцтваў Hyperloop у 2018 годзе, калі дзясяткі студэнцкіх каманд з усяго свету сабраліся на паркоўцы SpaceX, каб паспаборнічаць на сваіх капсулах. У наступным годзе было яшчэ адно студэнцкае спаборніцтва, і Маск прадказваў, што трэцяя гонка будзе ўключаць 10-кіламетровы вакуумны тунэль.

Але за апошнія некалькі гадоў амбіцыі Маска па Hyperloop значна паменшалі. Першапачатковая прапанова аб падземнай транзітнай сістэме прадугледжвала шатлы, якія, дзякуючы магнітам, левітуюць і рухаюцца па вакуумных трубах з хуткасцю да сотняў кіламетраў у гадзіну. Гэтая ідэя была заменена тунэлямі, якія могуць змясціць толькі аўтамабілі Tesla. Іншыя стартапы Hyperloop закрыліся або перайшлі на перавозкі грузаў.

Між тым Boring Company Маска ўжо некалькі гадоў працуе над стварэннем сістэмы тунэляў пад Лас-Вегасам, у той час як намаганні па капанні ў такіх гарадах, як Чыкага, Лос-Анджэлес і іншых, праваліліся.

Ілюстрацыя: vecteezy.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Žban / Адказаць
09.11.2022
Tamu, sto heta afera ad pačatku i da kanca, jak i ūsio ū taho Maska. Zaslac` jaho na Mars, uslied za jahonym dryndulietam, niachaj tam buļbu kuļtyvuje.
0
Васіль / Адказаць
09.11.2022
Дык вы ж самі пісалі тры дні таму што пачаліся выпрабаванні.
3
Сэм / Адказаць
09.11.2022
Казачнiк вялiкi i прахвост
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру