Салігорцы сёння выйгралі ў гасцях у «Слуцка» з лікам 1:0, а «Энергетык-БДУ» перамог «Гомель» (2:1). Такім чынам, інтрыга ў чэмпіянаце захавалася да апошняга тура.
Шахцёр — 62, Энергетык-БДУ — 60, БАТЭ — 56, Дынама-Мінск — 56, Іслач — 51, Мінск, Тарпеда-БелАЗ — 43, Гомель — 42.
Матчы апошняга тура пройдуць 12 лістапада. «Энергетык-БДУ» згуляе з мінскім «Дынама», «Шахцёр» з «Белшынай», БАТЭ з «Арсеналам».
Пры аднолькавай колькасці ачкоў у «Шахцёра» і «Энергетыка» будзе прызначаны залаты матч.





