Палац у Падароску. Фота: facebook.com/majontak.padarosk
Пра затрыманні кіраўніцтва «Маёнтка Падароск» стала вядома 27 і 28 кастрычніка. Акрамя Меляшкевіча і Карабача, была затрыманая таксама бухгалтарка Вольга Балтрукевіч. Пасля 72 гадзін затрымання Балтрукевіч выйшла на волю і знаходзіцца дома, пад якую меру стрымання яе адпусцілі, пакуль невядома.
У «Маёнтку Падароск» 27 кастрычніка правялі ператрус, падчас якога сілавікі забралі дакументы фірмы і камп'ютары, паведамляў уладальнік маёнтка Павал Падкарытаў.
Таксама па гэтай справе ўчора затрымалі культурнага менеджара, супрацоўніка дабрачыннага фонду «Вяртанне» Сяргея Макарэвіча.
Чытайце таксама:
Затрымалі супрацоўніка фонду «Вяртанне» Сяргея Макарэвіча





