Олаф Шольц і Сі Цзіньпін. Фота: Kay Nietfeld/Pool Photo via AP
Заява Сі Цзіньпіна стала самым прамым яго выказваннем адносна неабходнасці ўтрымаць вайну Расіі ва Украіне ад эскалацыі. Падчас першых асабістых перамоў двух лідараў у пятніцу ў Пекіне Сі Цзіньпін заклікаў міжнародную супольнасць «выключыць пагрозу ядзернай зброі і выступіць супраць ядзернай вайны, каб «прадухіліць крызіс» на еўразійскім кантыненце».
Кітайскі лідар таксама адзначыў агульную неабходнасць забеспячэння стабільнасці ланцугоў паставак прадуктаў харчавання і энерганосьбітаў, якія былі закранутыя ўварваннем Расіі ва Украіну.
Каментары Сі Цзіньпіна пасылаюць выразны сігнал Пуціну, што ядзерныя пагрозы з'яўляюцца чырвонай лініяй для Кітая, і сведчаць пра агульнасць у пэўнай ступені пазіцый Пекіна і Бруселя.





