Атрымалі статус палітвязняў Дзяніс Варозаў, Вячаслаў Панцюшэнка, Вольга Церах, Уладзімір Лавор, Кацярына Зарэцкая, Антон Якавук, Вольга Шэўчык, Павел Клапаток, Аляксандр Ваўчок, Валянцін Шумік, Максім Куроўскі, Аляксандр Смолка, Павел Целешаў, Аляксандр Жалязоўскі, Кацярына Батура, Эдуард Ісаеў, Аляксандр Бакуновіч, Аляксандр Гладкіх, Вера Мусіенка, Аляксандр Анташкевіч.

Усе яны пазбаўленыя волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды меркаванняў.

Агульная колькасць прызнаных палітвязняў, такім чынам, дасягнула 1375.

Праўда, варта ўлічваць, што ў гэтую статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных прычынах, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру