Таццяну затрымалі а сёмай гадзіне раніцы, калі яна выходзіла са свайго дома ў Полацку, і завезлі ў мясцовы РАУС. Пасля складання пратакола ў яе кватэры быў праведзены ператрус, падчас якога міліцыянты канфіскавалі ўсе дакументы з калектыўным зваротам прадпрымальнікаў да Дзямідава і асабісты тэлефон.

У гэты ж дзень суд Полацкага раёна арыштаваў Шастак на 30 сутак. Сябры і сваякі не змаглі патрапіць на судовае паседжанне, бо суд раптоўна правялі ў паскораным рэжыме.

Пакуль невядома, па якім артыкуле арыштавалі прадпрымальніцу. У судзе яе мужу адмовіліся паведаміць, у чым абвінавацілі Таццяну.

29 кастрычніка сваякі спрабавалі зрабіць Таццяне перадачу, аднак кіраўнік віцебскага ІЧУ без тлумачэнняў адмовіўся прымаць прадукты харчавання. Дазволілі перадаць зняволенай толькі сродкі асабістай гігіены.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

9
Кастусь / Адказаць
31.10.2022
І вось чаму ня трэба з'язджаць з гэтай краіны, чакаць каб і цябе калісьці раніцай затрымалі за "ні за што"?!
0
Око за око / Адказаць
01.11.2022
После каждого такого ареста сдвигаются стопки и звенят. Только в них не прозрачная жидкость, а бурая кровь их жертв.чем дальше, тем омерзительнее знаки различий на кителях.
23
вакол возера / Адказаць
01.11.2022
Кастусь, з'язджай, зязджай. Для таго яны гэта і робяць. Польскую ўжо вывучыў? Ці літоўскую? Ды й калі не, нічога. З'язджай. Толькі перастань тут скавытаць ды на лёс жаліцца. Абрыдла слухаць ужо. А калі з'едзеш, не забудзь прыйсці і напісаць, што сапраўдных беларусаў тут унутры няма, што тут адныя лукашысты, ябацькі і прыкарытнікі...
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру