Зараз актыўна ідуць будаўнічыя работы.
У пачатку сакавіка 2011 года будынак, прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю, знеслі, а на яго месцы з'явіўся экс-Кемпінскі — цяперашні шматфункцыянальны комплекс.
Пра тое, што фрагмент электрастанцыі маюць намер захаваць, казалі яшчэ пры яе зносе. А ў 2019 годзе была распрацавана праектная дакументацыя па аднаўленні аўтэнтычнага «кавалачка» гістарычнага будынка.
Так будзе выглядаць фрагмент пасля»рэстаўрацыі». Фота: koko_by/telegram
Першая менская электрастанцыя была пабудаваная ў 1895 годзе па ініцыятыве тагачаснага гарадскога галавы Караля Гутэн-Чапскага.





