Пра візіт у Расію афіцыйна не паведамлялася.
Аднак у аўторак 20 верасня на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Рады Бяспекі Аляксандрам Вальфовічам Лукашэнка мімаходзь згадаў пра камандзіроўку. Але куды яна будзе, не сказаў: «Праз тыдзень, калі я вярнуся з камандзіроўкі, каб мы гатовыя былі правесці гэтае мерапрыемства (з яго ўдзелам па пытаннях абароны) на базе Міністэрства абароны».
З пачатку 2022 года Лукашэнка наведваў Расію з афіцыйнымі візітамі шэсць разоў. Падчас кожнага ён сустракаўся з Уладзімірам Пуціным.






Рыхтуемся да хуткай мабалізацыі