Затрыманні ў Новасібірску
Больш за ўсё затрыманых у Маскве — 373 чалавекі, на другім месцы — Санкт-Пецярбург, дзе 123 затрыманых. Потым ідуць Новасібірск — 70 чалавек, затым Иркуцк і Іжэўск — па 20, Томск — 18, Перм і Уфа — па 16, Валгагдад — 11, Волагда — 10.
Таксама затрыманні былі ў Казані, Пскове, Улан-Удэ, Хабараўску, Цвяры, Іванаве, Цюмені, Чарапаўцы і іншых расійскіх гарадах.
Паліцыя пры затрыманнях паводзіла сябе вельмі жорстка. Па словах прэс-сакратаркі ініцыятывы «ОВД-Инфо», ім вядома як мінімум пра дзве крымінальныя справы ў дачыненні да пратэстоўцаў:
«Адна справа ў адносінах да дзяўчыны ў Маскве аб прымяненні гвалту да паліцэйскага. І адну справу распачалі па артыкуле аб дыскрэдытацыі расійскай арміі. За тое, што чалавек паўторна выйшаў на акцыю. Хутчэй за ўсё, колькасць крымінальных спраў вырасце».





