Праваабаронца з праваабарончага цэнтра «Вясна» была затрыманая 21 студзеня 2021 года. Яе абвінавацілі па крымінальнай справе па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Ласіцу, як і яе калегу Леаніда Судаленку, абвінавацілі ў фінансавай дапамозе людзям, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій. Абое мужна вытрымалі зняволенне і не зламаліся.
3 лістапада 2021 суддзя Салоўскі асудзіў Таццяну Ласіцу да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Як паведамляе «Гомельская вясна», Ласіцу выпусцілі з гомельскай жаночай калоніі.





