Паўла асудзілі па трох эпізодах. У канцы 2020 года ён у тэлеграм-канале пакінуў каментарый, які «зневажаў годнасць» тады яшчэ міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева. Таксама, згодна з версіяй абвінавачвання, Ларын пакінуў каментарый у дачыненні да Лукашэнкі — допіс прызнаны абразлівым. А 24 лютага 2022 года ў дваровым тэлеграм-чаце мікрараёна «Малінаўка» Ларын выказаўся пра «спецыяльную ваенную аперацыю». Самі каментарыі на судзе не агучваліся. 

На працэсе палітвязень прызнаў віну і пацвердзіў, што ён сапраўды пакідаў каментарыі.

Павел — шматдзетны бацька, на волі яго чакаюць чацвёра дзяцей, двое з якіх — малалетнія. У апошнім слове ён прасіў суддзю не пазбаўляць яго волі, таму што дзеці маюць патрэбу ў бацьку побач з сабой. Пракурор 21 верасня запрасіў для Паўла паводле ч. 1 арт. 369 і 368 КК паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такі прысуд вынесла на наступны дзень суддзя Пірожнікава.

Пад вартай Павел утрымліваецца з 14 чэрвеня 2022 года. У лютым яго арыштоўвалі на 15 сутак за паведамленне ў раённым чаце, дзе ён выказаўся супраць вайны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна