Раней такая колькасць зваротаў фіксавалася за цэлы тыдзень, паведаміў «Позірку» кіраўнік арганізацыі Андрэй Стрыжак.
Большасць тых, хто звярнуўся 21 верасня, — расіяне (66%). Таксама кансультацыю запытвалі беларусы (27,5%) і ўкраінцы (6,5%).
Стрыжак звязвае рэзкі рост колькасці заявак выключна з абвяшчэннем «частковай мабілізацыі» ў Расіі і магчымасцю прыняцця аналагічнага рашэння ў Беларусі.
Паводле меркавання кіраўніка фонду, «чым менш салдат і падаткаплатнікаў будзе ў Пуціна і Лукашэнкі, тым будзе прасцей атрымаць перамогу над гэтым дыктатарскім пулам».





