Згодна з праектам, грамадзянства будуць забіраць «у сувязі з наяўнасцю прысуду суда Рэспублікі Беларусь, які пацвярджае ўдзел гэтай асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне ёй цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь, — калі такая асоба знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь».

Іншая важная змена — людзей абавяжуць паведамляць у органы ўнутраных спраў або замежныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы пра атрыманне імі дазволаў на жыхарства іншых дзяржаў або аналагічных дакументаў. Маюцца на ўвазе, прыкладам, карты паляка.

У Беларусі роля Нацыянальнага сходу намінальная, яны проста штампуюць законы, якія рыхтуе Адміністрацыя прэзідэнта, таму закон, можна лічыць, будзе зменены.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?