Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозга», пасля адміністрацыйнага арышту на 10 сутак за «хайп на ваенным канфлікце» ціктокер правёў яшчэ 3 месяцы ў СІЗА на Валадарскага па крымінальнай справе. А днямі суд вынес па яго справе рашэнне: 3 гады «хатняй хіміі», пасля чаго яго вызвалілі ў зале суда. У чым канкрэтна вінавацілі блогера — невядома.
Сапраўднае імя блогера lexmask — Аляксей Бондар, у яго на канале ў Tiktok (захоплены ГУБАЗіК) больш за 65 тысяч падпісчыкаў. lexmask выпускаў відэа на беларускай мове.
Пра яго затрыманне стала вядомы ў чэрвені. Тады ў акаўнце з'явіліся відэа з затрыманнямі, а застаўка абнавілася на выяву дзяржаўнага герба.
Чытайце таксама:
Вядомага тыктокера lexmask і яго жонку арыштавалі на 10 сутак
Затрымалі вядомага тыктокера пад нікам lexmask





