Фота ілюстрацыйнае
Сярод іншых заканадаўчых навацый для рэгіёнаў — прапануецца замацаваць адказнасць гаспадароў аграсядзіб за грамадскі парадак на сваёй тэрыторыі. А галоўнае, трэба больш паўнамоцтваў у рэгуляванні аграэкатурызму перадаць мясцовым уладам, лічыць міністр. Каб самі дзяржорганы на месцах вызначалі раёны і рэгіёны, дзе неабходна стымуляваць развіццё турызму.
Пры гэтым спецыяльныя камісіі зоймуцца рэвізіяй аграсядзіб. Яны будуць вызначаць статус турыстычнага аб'екта: гасцініца, рэстаран ці аграэкасядзіба. А з улікам гэтага будзе давацца дазвол на занятак пэўным відам дзейнасці.
Раней паведамлялася, што аграсядзібам будзе дадзены пераходны перыяд да 1 студзеня 2023 года для змены дзейнасці ў адпаведнасці з новымі правіламі. Пры падрыхтоўцы дакумента Мінспорту ацаніла вынікі дзейнасці звыш 2900 аграэкасядзіб (99%). Незадаволенасць міністэрства бягучай практыкай аказання паслуг аграэкатурызму тлумачыцца тым, што асобныя суб'екты пад выглядам аграэкатурызму фактычна арганізуюць гасцінічны і рэстаранны бізнэс.
Чытайце таксама:
Аграсядзібы пачынаюць душыць. Навошта і каму гэта трэба?
«З’явілася жаданне ўцячы ад усіх». Жанчына з трыма дзецьмі з’ехала ў глухую палескую вёску, купіла закінутую хату і зрабіла яе знакамітай





