«Я вам проста выпадак з жыцця раскажу, які да глыбіні душы мяне ўзрушыў.

Моладзь у тую пару ўвечары сабралася паспяваць беларускія песні. На наступны дзень, можа быць, з гэтай кампаніі хтосьці знайшоўся, вось гэтая кампанія была выкліканая, па-нашаму, у міліцыю.

Што там, паліцыя была? Пастарунак. І там проста прыкладам аўтамата выбілі зубы. Вось такі вось метад выхавання быў», — наракае свіслацкі вертыкальшчык. 

І працягвае:

«Другі момант хацеў бы назваць, пра які не магу маўчаць. У 1921 годзе

56 бацькоў свіслацкіх сабраліся і напісалі ліст, каб дазволілі дзецям навучацца на беларускай, на роднай беларускай мове. 110 школьнікаў гэтых 56 бацькоў. І атрымалі афіцыйную адмову».

А вядомы гісторык-прапагандыст з найбліжэйшага атачэння Лукашэнкі Ігар Марзалюк гэта ўсё падсумоўвае:

«Як шагрэневая скура скарачалась прастора беларускай культуры, знішчаліся беларускія школы».

Калі б гэтыя цытаты прывесці, не тлумачачы кантэксту і прыбраўшы даты, то наўрад ці людзі з ходу зразумелі б, што яны — не пра сучасную Беларусь з «беларускай» уладай, а пра рэчаіснасць амаль стогадовай даўніны ў чужой дзяржаве. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Nord / Адказаць
30.08.2022
Неверагодныя крывадушнікі. Самі лукашысты цягам 28 гадоў робяць тое самае як у «панскай Польшчы»
0
* / Адказаць
30.08.2022
Так, сапраўды - тое што было тады, роўна паўтарылась сеньня і нават болей.
0
Сава / Адказаць
30.08.2022
Атрымліваецца зараз ў Беларусі як у Панскай Польшчы? )))
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру