Пасажыры распавялі www.abw.by, што аўтобус адправіўся з аўтавакзала «Цэнтральны» ў Мінску своечасова, 25 жніўня ў 21:05. У 6:05 на наступны дзень ён павінен быў прыбыць на аўтавакзал «Заходні» ў Варшаве. Але не быў. 

Першы тэхнічны прыпынак вадзіцелі зрабілі ўжо на 15-й хвіліне рэйса, на праспекце Дзяржынскага ў Мінску.

«Ехалі, дзьмула гарачае паветра, у салоне было як у духавой шафе. Мы — піражкі», — жартуе пасажыр аўтобуса Марыя.

Прыблізна ў 23:00 аўтобус спыніўся праз паломку ўжо на трасе. Тут пасажыры затрымаліся на паўтары гадзіны.

Потым аўтобус падастыў, людзей адвезлі на бліжэйшую запраўку недалёка ад Баранавічаў.

Кіроўцы сказалі: «Лопнуў шланг сістэмы ахаладжэння рухавіка».

Сем чалавек удалося пасадзіць на аўтобус, які праязджаў міма, да Варшавы. Астатнім сказалі чакаць да 8 раніцы, а аўтобус паедзе на рамонт. Падменнага транспарту не было.

«На запраўцы дзеці леглі на лавачкі, астатнія стаялі гадзінаў шэсць, усю ноч. Раніцай кіроўца адтэлефанаваўся, што адрамантаваўся. У 6:20 аўтобус нарэшце вярнуўся па нас. Да гэтага часу некаторыя людзі зʼехалі ў Мінск, іншыя ўзялі таксі да Брэста», — працягвае Марыя.

«Добра, мы нікуды асабліва не спяшаемся: у Варшаве бярэм аўто напракат і едзем па Еўропе. Але ў людзей былі квіткі на самалёты, яны спазняліся на рэйсы! У нас узнікалі думкі вярнуцца ў Мінск па сваю машыну. У аўтобусе былі дзеці і нават такса — яна трымалася малайцом», — распавяла пасажырка.

Са шматгадзінным спазненнем аўтобус такі прыбыў на мяжу ў пункт пропуску «Брэст».

Там падарожнікаў чакаў яшчэ адзін форс-мажор: афармленне транспарту было спыненае праз аўтамабіль Kia з прадметам, падобным да выбуховага прыстасавання, пад днішчам.

«І ніхто не здзівіўся. Ці ў людзей перагарэлі нервы, ці ўжо стала ўсё роўна», — распавядае Марыя.

У кампаніі «Інтэркарс» карэспандэнту «Аўтабізнесу» адказалі, што пасажыры могуць пісаць прэтэнзіі на электронную пошту кампаніі, пасля будуць прымацца тыя ці іншыя рашэнні.

Гэта ўжо другая гісторыя з аўтобусамі Intercars за месяц. У ліпені дзяўчыну знялі з рэйса Варшава — Мінск і яе ж абвінавацілі ў няпільнасці.

Чытайце таксама: 

Дзяўчыну знялі з рэйса Варшава — Мінск. Сама вінаватая? 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Барыс / Адказаць
27.08.2022
Грамадскі транспарт усё часцей працуе паводле прынцыпу "кліент заўсёды не мае рацыі", пра што і сведчаць два выпадкі, пра якія йдзецца ў артыкуле.
9
Сава / Адказаць
28.08.2022
Спасибо Ромка за "приятные полеты". Светлана верните самолёты. Ринейры пусть облетают. Их право... В этом автобусе ехали чиновники или милиционеры? Пусть Байпол отлавливает их вне Беларуси. С такими санкциями народ отвернется от Европы.
6
Vik / Адказаць
28.08.2022
Барыс, Як плаціце, так і працуе. І так было заўжды.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру