Па падліках ГУР, у Расіі засталося не больш за 45% ад тых ракет, якія былі да пачатку вайны. Асабліва складаная сітуацыя з «Іскандэрамі». Іх засталося прыкладна 20% ад той колькасці, якая была.

Скібіцкі сцвярджае, што складаная сітуацыя і з «Калібрамі». Таму Расія і выкарыстоўвае замест іх ракеты X-22 і С-300 у наземным варыянце. Але і іх запасы вычэрпваюцца.

«Высокадакладная зброя ў іх ужо на мяжы. Па ўсіх нарматыўных дакументах яны павінны мець 30 працэнтаў рэзерву, а яго па некаторых відах ракет ужо амаль няма. Напрыклад, па тых жа «Іскандэрах». Таму яны будуць выкарыстоўваць іншыя сродкі паражэння. Яны цяпер актыўна выкарыстоўваюць «Ураган», «Смерч» — гэта тое, што дазваляе ажыццяўляць абстрэл на кароткай дыстанцыі, на 70-80, максімум да 100 кіламетраў», — сказаў Скібіцкі.

Гэтымі сістэмамі Расія абстрэльвае Мікалаеў, Запарожскую вобласць, Харкаў. Як мяркуюць у ГУР, гэтымі сістэмамі спрабуюць разбурыць інфраструктуру, аб'екты цепласеткі, баявыя парадкі і аказваць псіхалагічны ціск на цывільнае насельніцтва. 

Што тычыцца гіпергукавых ракетных комплексаў «Кінжал», то іх, па словах Скібіцкага, у Расіі мала — 30-40 штук. Гэта тыя ўзоры, якія першымі паступілі на ўзбраенне. Расія іх выкарыстоўвае, на думку прадстаўніка ГУР, для дэманстрацыі сілы як для Украіны, так і для яе партнёраў, у тым ліку для ЗША і Кітая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
* / Адказаць
27.08.2022
Здаецца ужо пасьля месяца вайны казалі, што ў Масковіі ўсе амаль скончылась
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру