Нагадаем, нядаўна яго асудзілі за правядзенне абраду хрышчэння ў двары прыватнага дома, расцаніўшы гэта як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

А 24 жніўня пастару выдалі ў міліцыі папярэджанне аб недапушчальнасці паўторнага парушэння закона аб масавых мерапрыемствах, распавёў ён на сваёй старонцы:

«Папярэдзілі, што калі будзе парушэнне закона яшчэ, то гэта ўжо можа быць крымінальная справа. А бонусам мяне апавясцілі, што цяпер цягам года кожны месяц са мной асабіста будзе сустракацца ўчастковы міліцыянт — каб праводзіць прафілактычную працу».

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9