Экс-мэра Екацярынбурга затрымалі ва ўласнай кватэры па крымінальнай справе аб дыскрэдытацыі арміі, па якой яму можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўлення волі. У кватэры палітыка, а таксама ў офісах яго фонду і музея праходзяць ператрусы.

Справу завялі, паводле яго слоў, за адну фразу: «уварванне ва Украіну».

«Я яе ўсюды казаў і цяпер скажу», — удакладніў Ройзман.

Палітык стаў вядомы дзякуючы рэзкаму стылю выказванняў у сацсетках.

Затрыманне Ройзмана пацвердзіў «РБК» яго адвакат Уладзіслаў Ідамжапаў. Ён дадаў, што яго не дапускаюць да правядзення следчых дзеянняў з удзелам падабароннага, што парушае крымінальна-працэсуальнае заканадаўства. «Пакуль мы чакаем. Дакументы яшчэ не бачыў, пакуль нічога пэўнага сказаць не магу», — сказаў юрыст.

«У дачыненні да яго заведзеная крымінальная справа аб дыскрэдытацыі ў дачыненні да расійскай арміі», — сказаў суразмоўца ТАСС. Сам затрыманы пазней удакладніў, што справа паводле арт. 280.3 КК заведзеная ў Маскве. Паводле звестак крыніцы ТАСС, прычынай паслужыла відэа на YouTube-канале Ройзмана.

Памочніца экс-мэра Лэйла Гусейнава пацвердзіла яго затрыманне і паведаміла, што ў кватэры, у прыватным музеі Няўянскай іконы і офісах фонду Ройзмана праходзяць ператрусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
17