Уладзімір Пуцін. Фота: Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Рашэнне па новым механізме бюджэтнага правіла, якое немінуча прывядзе да рэзкага паслаблення рубля, прыме асабіста прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, сцвярджаюць «Ведомости» са спасылкай на крыніцы, блізкія да ўрада.

«Пытанне ўхвалення канцэпцыі вынесенае на ўзровень прэзідэнта», — сцвярджаюць крыніцы выдання. Міністэрства фінансаў гатовае аднавіць працу бюджэтнага правіла ў тэставым рэжыме ў найбліжэйшы час, у выпадку калі канцэпцыя абноўленага механізму будзе ўхваленая Пуціным. Пры гэтым аднаўленне працы чакаецца ў верасні, бо новая архітэктура правіла павінна быць унесеная ў законапраект аб бюджэце Расіі на будучы год, які Дзярждума пачне разглядаць на пачатку кастрычніка.

Выданне адзначае, што ва ўрадзе няма прынцыповых рознагалоссяў адносна рашэння — толькі сумневы ў канкрэтных параметрах правіла.

На бягучы момант расійскі Мінфін настойвае на двух прынцыповых параметрах бюджэтнага правіла: цана адсячэння нафты павінна быць не ніжэйшай за $60 за бараль, а аб'ём здабычы нафты не павінен падаць ніжэй за 9,5 млн бараляў у суткі. Цана адсячэння адлюстроўвае парогавае значэнне цаны бараля нафты, вышэй за які даходы ад нафты і газу накіроўваюцца ў валютныя рэзервы шляхам скупкі замежнай валюты на Маскоўскай біржы.

Аднак крыніцы адмовіліся сцвярджаць, што гэтыя параметры канчатковыя, пэўныя пытанні ёсць да цаны адсячэння, бо, магчыма, яна завышаная і ў цяперашнім выглядзе ў ёй няма сэнсу, з прычыны таго, што расійская нафта гандлюецца з дысконтам, а сусветны рынак нафты ў сярэднетэрміновай перспектыве можа пайсці ўніз. «Калі мы не чакаем адчувальна больш высокай цаны Urals адносна цаны адсячэння, то тады ўзнікае пытанне, які сэнс спяшацца з перазапускам механізму», — растлумачыла адна з крыніц выдання.

Да пытання аб аднаўленні бюджэтнага правіла ўлады вярнуліся ў сярэдзіне лета. Асноўная прычына — вычарпанне механізмаў, якія маглі б паўплываць на курс рубля, які стаў пагражаць расійскай эканоміцы. Ад занадта моцнага рубля цярпяць нафтагазавыя кампаніі, пастаўшчыкі ўгнаенняў, аднак мацней за ўсё ўмацаванне рубля б'е па металургах.

Умацаванне нацыянальнай валюты на 1 рубель у дачыненні да даляра і еўра пазбаўляе расійскі бюджэт прыкладна 130-200 млрд рублёў даходаў. Пры гэтым на абвал рубля, гэта значыць скупку замежнай валюты ў рэзервы, улады раней былі гатовыя выдаткаваць каля трыльёна рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
"*" / Адказаць
22.08.2022
Тов.Байден :" Величие России всегда заканчивается карточками на хлеб "... белорусы , Вам карточки нужны ?
0
Карл фон Дрычын / Адказаць
23.08.2022
Як жа ён да Гітлера падобны ! Адно ў адно Адзік. Рэінкарнацыя ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру