Слонімцы прапанавалі райсавету дэпутатаў прымаць рашэнні і пастановы па-беларуску
Група жыхароў Слоніма накіравала ліст на імя старшыні Слонімскага раённага Савета дэпутатаў Алега Таргонскага з просьбай прымаць рашэнні і пастановы на дзвюх дзяржаўных мовах, альбо толькі па-беларуску, калі гэта эканамічна больш выгадна, паведамляе «Газета Слонімская».

У сваім лісце слонімцы адзначаюць, што на практыцы ў заканадаўчай сферы беларуская мова часта ігнаруецца.
Днямі са Слонімскага раённага Савета дэпутатаў прыйшоў адказ на імя аднаго з падпісантаў, Паўла Севасцьяна, дзе гаворыцца, што пытанне прыняцця рашэнняў Слонімскім райсаветам дапутатаў на беларускай мове будзе разгледжанае на чарговай сесіі Савета ў верасні гэтага года.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ