У войску Расіі з'явяцца перасоўныя храмы на базе УАЗікаў
Для вернікаў у расійскай арміі створаць эксперыментальныя мабільныя палявыя храмы, паведамілі ў галоўным вайскова-палітычным упраўленні Узброеных сіл Расіі.
Як піша «Інтэрфакс», расійскія вайскоўцы далі такое тэхнічнае заданне канструктарскаму бюро «Мабільныя комплексы і сістэмы». Бюро трэба стварыць узор мабільнага храма на базе аўтамабіля УАЗ «Патрыёт», а таксама ўзор палявога храма — на базе вайсковага намёта.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ