12 жніўня 37-гадовы п'яны мужчына прыйшоў дадому і ўчыніў сужыцельцы скандал. Сабака, які ў гэты час знаходзіўся ў доме, стаў брахаць, абараняючы жанчыну ад нападак сужыцеля.
Мужчына зарэзаў жывёлу нажом. Ветэрынары спрабавалі выратаваць яе, аднак зрабіць гэтага не ўдалося.
Раней жыхар Брэсцкага раёна неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.





