З’явіліся першыя спадарожнікавыя фоты расійскіх складоў у Джанкоі пасля ўдару сёння раніцай
Па звестках выдання «Схемы», колькасць вайсковай тэхнікі на месцы захоўвання прыкметна скарацілася.
Усяго там было каля 40 адзінак тэхнікі — сістэмы «Град», «Піён», «Мста-С», «Гваздзік», бронемашыны і іншыя. Паведамлялася і пра знаходжанне там шматлікіх комплексаў С-300. Гэта быў пункт, з якога тэхніку адпраўлялі пад Херсон і Запарожжа. Тое, што разбурэнні значныя, добра бачна на фота.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ