«Наша Ніва» фіксуе крывадушнасць дзяржаўных медыйшчыкаў.






Беларускія прапагандысты ў рэпартажах рэгулярна распавядаюць суайчыннікам пра ляск гусеніц танкаў на межах, палохаючы вучэннямі НАТА паблізу ад краіны. У прыдачу эфіры працятыя сцвярджэннямі пра безуладдзе, голад і галоту, што накрылі Еўропу. Аднак як толькі журналістам даводзіцца выбіраць месцы для адпачынку, замест родных пейзажаў і санаторыяў яны накіроўваюцца на той самы Захад, які праклінаюць.