Стварыць кампазіцыю вырашылі пасля таго, як на прамую лінію адміністрацыі Цэнтральнага раёна патэлефанавала дзяўчынка і расказала пра сваю ідэю, якая прыйшла ёй у галаву пасля прагляду фільма «Мой хатні дыназаўр».
Але ідэя, хоць і была рэалізаваная, аказалася нежыццяздольнай. Валатазаўрык у беларускіх умовах доўга не вытрымаў — на наступны дзень фігура патанула. Як пішуць у сацсетках, яна перакулілася і хутка пайшла на дно.





