10 сакавіка 2022 года, на 14-ы дзень вайны, у канале Антона Матолькі быў апублікаваны матэрыял, дзе ўпершыню было расказана, што каля Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» можа знаходзіцца камандны цэнтр беларускай групоўкі Узброеных сілаў Расіі — так званая «Пляцоўка 400. Купал». У тым жа матэрыяле аўтары звярнулі ўвагу, што на гэтай тэрыторыі як мінімум з пачатку сакавіка працавала сістэма радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), якая выклікала моцныя перашкоды навігацыйных сістэм GPS/GLONASS. Не выключана, што сродкі РЭБ служылі для прыкрыцця/абароны каманднага пункта.

Аказалася, што акрамя Матолькі на гэта звярнуў увагу і карыстальнік твітара John Wiseman, які ўвесь гэты час не толькі назіраў за GPS-перашкодамі ва ўсім свеце, але і захоўваў інфармацыю пра іх, выпусціўшы днямі сайт з гістарычнымі звесткамі па такіх перашкодах.

Зыходзячы з гэтых звестак атрымліваецца, што РЭБ на тэрыторыі Купала пачала працаваць як мінімум з 15 лютага 2022 года, а спыненая адразу пасля пачатку адступлення УС РФ з Кіеўскага кірунку.

Гэта значыць, робяць выснову аўтары, што GPS-перашкоды пад Мінскам яшчэ да пачатку ўварвання былі вельмі трывожным сігналам, але гэтага тады яшчэ ніхто не разумеў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Steins / Адказаць
02.08.2022
Усё выдатна разумелi i ведалi заходнiя разведкi.
1
Vik / Адказаць
03.08.2022
Мне стала ўсё зразумела, каді навялі пантонны мост праз Прыпяць. А ўсе аналітыкі круцілі пальцам у скроні на мае заявы. Болей таго, калі б я быў Пуціным, то самы моцны ўдар рабіў, якраз у гэтым кірунку. На маё шчасьце, Пуцін дурнейшы за мяне.
1
Fox / Адказаць
03.08.2022
Да ясно всё стало когда обьявили об учениях, и рф начала осваивать южные аэродромы.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру