Жыхары Беларусі сёння паведамілі тэлеграм-каналу @Hajun_BY інфармацыю аб пралёце вайсковых самалётаў у кірунку Украіны. Расійскія самалёты ўвайшлі ў паветраную прастору Беларусі над Магілёўскай вобласцю. Праз нейкі час пасля гэтага ва Украіне абвясцілі паветраную трывогу. Пазней з’явілася інфармацыя пра ўдар па горадзе Корасцень Жытомірскай вобласці, гэта блізка да мяжы з Беларуссю.

Аднак яшчэ пазней мясцовыя ўлады абверглі інфармацыю пра ракетную атаку на горад. Выбухі выкліканыя вучэннямі, якія супалі з паветранай трывогай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1