З новага выпуска гледачы даведаюцца:
- як беларусы, мірныя людзі, робяцца на вайне забойцамі;
- чаму беларусы гінуць і губяць сябе і іншых за чужыя інтарэсы;
- як Максім Гарэцкі мог апынуцца ў адным пантэоне з беларускімі класікамі Купалам, Коласам і Багдановічам;
- чаму чалавечнасць у апавяданні «Рускі» ледзьве не перамагла, але, на жаль, не перамагла.
Перад праглядам стваральнікі канала раяць перачытаць кароткае апавяданне. Гэта зойме не больш за 10 хвілін, але прымусіць думаць і суперажываць, бо Максім Гарэцкі, як ніхто іншы, умеў злучыць дакументалістыку з філасофска-лірычнай прозай.





