«Пасля анексіі Пуцін можа прама або ўскосна заявіць, што расійская дактрына, якая дазваляе прымяненне ядзернай зброі для абароны расійскай тэрыторыі, прымяняецца да зноў далучаных тэрыторый. Такія дзеянні пагражаюць Украіне і яе партнёрам ядзернай атакай, калі ўкраінскія контрнаступленні па вызваленні акупаванай Расіяй тэрыторыі працягнуцца», — гаворыцца ў новай справаздачы аналітыкаў амерыканскага Інстытута даследавання вайны (ISW).

Аналітыкі прыходзяць да высновы, што Украіна і яе заходнія партнёры маюць усё больш вузкае акно магчымасцяў для падтрымкі ўкраінскага контрнаступлення на акупаваныя тэрыторыі Украіны, пакуль РФ не анексуе іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
10