Ксёндз Андрэй Вашчук. Фота: старонка парафіі ў VKontakte

«Хачу папрасіць усіх неабыякавых людзей аб малітве за каталіцкага Святара, ксяндза Андрэя Вашчука, сальватарыяніна, які знаходзіцца за кратамі.

Гэта Святар (я свядома пішу гэта слова з вялікай літары ў дачыненні да айца Андрэя) паводле Божага Провіду і высакародны Чалавек.

Айцец Андрэй цалкам адданы Богу, Касцёлу і людзям. Служыць усім, аддаючы сябе без рэшты.

Мы молімся за ўсіх, каму патрэбна Божая дапамога падчас выпрабаванняў, асабліва ў часе пераследу і рэпрэсій.

Наша малітва — гэта сіла і моц, гэта тая «добрая частка», якая не адымецца ў нас (пар. Лк 10, 38-42)», — напісаў біскуп Касабуцкі.

Ксяндза Андрэя Вашчука, пробашча парафіі Святога Духа ў Віцебску, затрымалі ў Віцебску ў пятніцу, 15 ліпеня.

Святару інкрымінуюць ч. 1. 24.23 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Прычынай затрымання, па звестках Радыё Свабода, стаў, імаверна, рэпост «апошняга слова» Змітра Дашкевіча ў судзе.

Некаторы час святар знаходзіўся ў Першамайскім РУУС, пазней яго перавялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Суд мае адбыцца ў панядзелак.

Чытайце таксама:

«У дзень сапраўднага суда вы нічога не дасцё за сваю душу». Магутнае апошняе слова Змітра Дашкевіча на судзе

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Малітва / Адказаць
18.07.2022
Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад лукавага. Амэн.
0
Вызвольная Армiя / Адказаць
18.07.2022
Малiцца павiнны пачаць яны а не мы
3
Бахтияр Левенгук / Адказаць
18.07.2022
Эх, все таки этот Папа Римский - такое себе. Последний из великих и примечательных - Иоанн Павел II. Тот папа и Польше помог и вообще был последователен в своих действиях, а то, что сейчас - болтун ниочем. Чем он запомнится - ничем.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру