Фота: Міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны.

Беспілотныя лятаючыя апараты маюць вялікае значэнне ва ўмовах сучаснай вайны. Галоўная перавага — супрацьдзеянне войскам праціўніка ва ўмовах захавання жыцця вайскоўцаў. 

Першы кантракт на закупку прафесійных вайсковых дронаў-разведчыкаў ужо падпісаны з Польшчай. Гэтыя апараты здольныя заходзіць на варожую тэрыторыю на 60—100 кіламетраў. На першым этапе плануецца закупка 200 такіх апаратаў за кошт ахвяраванняў украінскага «Монабанка», а таксама чатырох камплектаў ударных дронаў-камікадзэ. 

У рамках праекта «Армія дронаў», акрамя дзяржаўнага фінансавання і ахвяраванняў камерцыйных структур, прадугледжаны збор сродкаў ад украінцаў і замежнікаў, а таксама ахвяраванняў ад насельніцтва ў выглядзе ўжо гатовых дронаў для патрэб ўкраінскай арміі. За першыя тыдні ўдалося сабраць ужо дзясяткі мільёнаў даляраў. Па замове Генштаба ўжо арганізавана навучанне па спецыяльнасці «аператар дрона» 150 вайскоўцаў.

Падчас навучання вайскоўцы адпрацоўваюць сапраўдныя палётныя задачы, навыкі маскіроўкі, распрацоўку тактыкі, кіраванне дронамі і іншыя задачы, якія будуць выконваць на фронце.

На сёння ва Украіне дзейнічаюць дзясяткі камерцыйных і грамадскіх арганізацый па вытворчасці дронаў. Большасць з іх за апошнія месяцы засяродзілася менавіта на задавальненні патрэбаў украінскага войска. 

Адным з адрозненняў вайсковага дрона ад цывільнага з’яўляецца большы адпор уплывам з боку станцый радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) праціўніка. Але вайскоўцам патрэбныя і значна больш простыя цывільныя дроны для разведкі пазіцый ворага на лініі судакранання і першапачатковага навучання пілотаў. 

Падрыхтоўка аднаго пілота можа заняць ад двух тыдняў да месяца. Кошт такіх апаратаў вагаецца ў межах ад 50 даляраў за просты цывільны дрон да 5—6 мільёнаў даляраў за «Байрактар». Унутры гэтага дыяпазону знаходзіцца астатнія вайсковыя і цывільныя дроны, у якіх маюць патрэбу Узброеныя сілы Украіны.

Украінцы праявілі выдатную вынаходлівасць у стварэнні і выкарыстанні беспілотнікаў на вайне. Армія навучыліся біць па расіянах на вялікай адлегласці з дапамогай самаробных снарадаў, якія баражуюць. Былі выпадкі, калі дроны камерцыйнага класа скідалі зарады на аб’екты расіян.

Праўда, за апошнія некалькі месяцаў на Данбасе расіянам удалося наладзіць сродкі радыёэлектроннай барацьбы і добра інтэграваць іх у свае баявыя аперацыі, што ўскладняе выкарыстанне дронаў украінцамі.

У выніку кожны раз, калі Украіна адпраўляе невялікі дрон з дапамогай радыёкіравання, расійская сістэма радыёэлектроннай барацьбы падхоплівае яго і адразу ці бярэ на сябе, ці проста выключае камандную сувязь і прымушае яго вярнуцца.

Якое тут можа быць рашэнне? Альбо выкарыстоўваць больш запраграмаваных дронаў, альбо браць на ўзбраенне дроны-камікадзэ, якія могуць знішчаць расійскія сістэмы радыёэлектроннай барацьбы.

Другая праблема, з якой можа сутыкнуцца ініцыятыва — гэта знясіленасць і стомленасць украінскага грамадства. Вайна ідзе пяты месяц, Расія працягвае руйнаваць украінскія гарады, прадпрыемствы і эканоміку, і далёка не кожны можа ўвесь час падтрымліваць такія ініцыятывы ды данаціць на армію месяц за месяцам. 

Данаты і ахвяраванні бізнэсу — кропля ў моры на фоне ўсяго маштабу патрэб Украіны ў вайне з Расіяй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Iгар / Адказаць
17.07.2022
"Па замове Генштаба ўжо арганізавана навучанне па спецыяльнасці «аператар дрона» 150 вайскоўцаў."

А ў гэты ж час аферыст Пракоп'еў, з саўдзельнікамі ў Чэхіі, арганізоўвае зборы сродкаў для навучання аператараў дронаў для палка, якога няма) Вадзім, аууу. Ва Украіне вашых аператараў могуць навучыць абсалютна бясплатна. Гэты працэс пастаўлены на паток) Але зразумела, што табе проста грошы патрэбны, а не навучыць нечаму там кагосьці. Было б яшчэ каго навучаць да таго ж)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру