Сяргей Глебка, фота: «Вясна»

Сяргей Глебка, фота: «Вясна»

Мужчына быў затрыманы ў сакавіку 2022 года неўзабаве пасля нападу Расіі на Украіну. Паводле версіі абвінавачвання, ён развёў вогнішча на галоўным шляху незадоўга да праходжання пасажырскага цягніка.

«Лакаматыўная брыгада не паспела своечасова прымяніць экстраннае тармажэнне і састаў праехаў над агнём. Машыніст грузавога чыгуначнага саставу з вугалем, які ехаў праз некаторы час, паспеў спыніць цягнік перад месцам узгарання дзякуючы папярэджанню дыспетчарскай службы Беларускай чыгункі», — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

У выніку мужчыне прад'яўленае абвінавачванне па двух артыкулах:

акт тэрарызму — здзяйсненне падпалу ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады (ч. 1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);

наўмыснае прывядзенне ў непрыдатны для эксплуатацыі стан чыгуначных шляхоў зносін у мэтах здзяйснення акта тэрарызму (ч. 4 арт. 309 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Гаворка пра Сяргея Глебку, які быў затрыманы ў ноч на 2 сакавіка ў Стоўбцах разам з жонкай за падпал бярвення на чыгуначных рэйках з мэтай спыніць перасоўванне расійскіх войскаў, якія напалі на Украіну.

Праваабаронцы прызналі Сяргея Глебку палітвязнем.

У той жа час КДБ 6 ліпеня ўнёс яго ў «спіс тэрарыстаў».

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
12